Перайсці да зместу

Падалешнік (грыб)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падалешнік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gyrodon lividus (Bull.) Fr., 1838

Сінонімы
  • Boletus brachyporus Pers., 1825
  • Boletus chrysenteron var. lividus (Bull.) Mérat, 1821
  • Boletus lividus Bull., 1791
  • Boletus sistotrema Fr., 1815
  • Boletus sistotremoides Fr., 1815
  • Cladomeris sistotrema (Fr.) Bigeard & H. Guill., 1909
  • Gyrodon sistotrema (Fr.) P. Karst., 1899
  • Gyrodon sistotrema var. brachyporus (W.G. Sm.) Rea, 1922
  • Gyrodon sistotrema var. sistotrema (Fr.) P. Karst., 1899
  • Gyrodon sistotremoides Opat., 1836
  • Uloporus lividus (Bull.) Quél., 1886
  • Uloporus sistotrema (Fr.) Quél.

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  85971
EOL  1029724
MB  164515

Падале́шнік[1], падальховік (Gyrodon lividus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства Свінухавыя (Paxillaceae).

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—10 (да 20) см, пляската-пукатая, потым пляскатая, з вострым краем, аксаміцістая, тонка-шаўкавістая або амаль гладкая, сухая, у вільготнае надвор’е клейкая, пясчана-жоўтая, пазней іржава-карычняватая. Мякаць бледна-жоўтая, на зломе сінее, потым бурэе. Гіменафор трубчасты, жаўтаваты, пазней зеленавата-жоўты, пры націсканні сінее, потым бурэе. Трубачкі кароткія, э вуглаватымі лабірынтападобнымі порамі. Ножка вышынёй 3—9 см, патоўшчаная ўверсе, часта выгнутая, мучністая, з узростам гладкая, амаль аднаго колеру з шапкай. Споравы парашок вохрыста-аліўкавы.

Пашыраны ў Еўропе. Расце групамі ў светлых лясах, пераважна пад алешынай, на глебе, зрэдку на пнях у жніўні—кастрычніку.

Ядомы ў маладым узросце.